17 лістапада ў эфіры

У пятніцу 17 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка Астара П’яцолы;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя санаты П’етра Лакатэлі;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага музыканта Франка Сарагосы;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Шакіры;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Уладзіміра Мартынава да фільма Паўла Лунгіна “Востраў”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні кампазітара Дзмітрыя Далгалёва;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: Уверцюра “Леанора №3” Людвіга ван Бетховена і Другі фартэпіянны канцэрт Іаганэса Брамса;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы трубача Фрэдзі Хабарда;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – загадчык філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Аляксандра Вярцінскага;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі апавядання Алены Васілевіч "Пані Старшыніха прыехала" чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя святочнага вечара фінала конкурсу чытальнікаў “Белая птушка” у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Запіс зроблены 15 лістапада 2023 года;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Нінэль Ткачэнкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.