Сёння ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі

22.11.2023

Горад на Дзвіне заззяе творчымі агнямі  да 26 лістапада. Галоўнай падзеяй фэсту стане рэспубліканскі конкурс, дзе танцоры і харэографы Беларусі прадставяць свае найлепшыя пастаноўкі. Усяго на форум  прыедуць прадстаўнікі 10 краін блізкага і далёкага замежжа — Расіі, Македоніі, Італіі, Харватыі і іншых. Конкурс будзе складацца з 9 блокаў, закрыты тур пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа і ў канцэртнай зале «Віцебск». Фінал адбудзецца на сцэне канцэртнай залы, — адзначыла дырэктар фестывалю Марына Раманоўская.

Фота - vitbichi.by