13-гадовы вундэркінд выступіць у канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь

24.11.2023

Сёння ў межах XLIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Беларуская музычная восень» адбудзецца канцэрт заслужанага калектыву краіны Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. У праграме «Толькі Моцарт» прыме ўдзел Леў Бакіраў - 13-гадовы піяніст-віртуоз, уладальнік Гран-пры шматлікіх міжнародных конкурсаў, пераможца тэлевізійнага конкурсу «Сіняя птушка»,  а таксама пастаянны ўдзельнік фестываляў Дзяніса Мацуева і Юрыя Башмета. Расказаў аб канцэрце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Фота - philharmonic.by