28 лістапада ў эфіры

У аўторак 28 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тэльмы Х’юстан;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Сяргея Рахманінава;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы знакамітай спявачкі 1960-х Ірыны Бржэўскай;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага музычнага праекта AutumnTears;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова з дзіцячай пісьменніцай Наталляй Бучынскай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Эраса Рамазоцці;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: вакальныя творы на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: першая частка араторыі “Саул” Георга Фрыдрыха Гендэля;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы знакамітага тэнара Хасэ Карэраса;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Грэга Абэйта і яго ансамбля;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: Варыяцыі на тэму ракако Пятра Чайкоўскага ў выкананні Мсціслава Растраповіча;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Аляксандра Купрына “Гранатавы бранзалет” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент сюіты з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Фелікса Мендэльсона;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Джавані Марадзі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.