29 лістапада ў эфіры

У сераду 29 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы выканаўцаў рамансаў і цыганскіх народных песень;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Антоніа Вівальдзі;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Роя Орбісана;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ірландскай скрыпачкі Майрыяд Несбіт;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: беларускія нацыянальныя абрады;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Крыса Нормана;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: факстроты з савецкіх кінастужак;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўнюю музыку Беларусі;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы кампазітара Карла Стаміца;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Сіняўскай;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Слайда Хэмптана  і яго ансамбля 1960-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госця ў студыі – мастачка Вольга Шкаруба;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Івіцы Шэрфезі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Аляксандра Купрына “Гранатавы бранзалет” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: п’есы беларускіх кампазітараў ў выкананні цымбаліста Аляксандра Лявончыка;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ансамбля “SingtheTruth”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сінявочка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы румынскага піяніста Раду Лупу.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.