28 і 29 лістапада ў Тэатры юнага гледача прэм'ера – спектакль «Белыя ночы»

29.11.2023

Сёння і заўтра ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбудзецца прэм’ера спектакля «Белыя ночы» па матывах аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Над пастаноўкай працуе малады таленавіты рэжысёр Эстэр Мітрафан (Румынія). Спектакль расказвае пра любоў, як пуцяводную зорку ў жыцці, надзею на лепшае. Гэта перапляценне гісторый і перажыванняў, шчырых пачуццяў, што суправаджаюць галоўных герояў на працягу чатырох начэй. Расказала аб прэм’еры  рэжысёр-пастаноўшчык Эстэр Мітрафан.

Фота са старонак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача ў сацыяльных сетках