У чацвер 30 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазіцыі ў стылі бардкор;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: жаночыя апавяданні пісьменніцы Валянціны Быстрымовіч;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні югаслаўскага эстраднага спевака Джорджу Мар’янавіча;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Сяргея Нікіціна да кінафільма Уладзіміра Мяншова “Масква слязам не верыць”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: п’есы беларускіх кампазітараў;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: прэлюдыі Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Біла Бэры;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Інай Сабалеўскай. Тэма перадачы – творы Фёдара Дастаеўскага на хвалях канала “Культура”. Госць у студыі – акцёр, рэжысёр Белрускага радыё Алег Вінярскі;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы аркестра Фауста Папеці;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Аляксандра Купрына “Гранатавы бранзалет” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Генры Пёрсела;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.