У пятніцу 1 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы французскага аранжыроўшчыка і піяніста Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: дзявятая сімфонія Антона Брукнера;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Лары Фабіян;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазіцыі нямецкіх музыкантаў Марціна Херцберга і Фелікса Ройбера;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: постаць беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рыгора Пукста;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Стаса П’ехі;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генадзя Гладкова да кінафільма Алы Сурыкавай “Чалавек з бульвара Капуцынаў”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: вакальная музыка Рыгора Пукста;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара пачатку 20-га стагоддзя Эрыка Саці;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: рамансы Міхаіла Глінкі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Розмары Клуні 1959-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – новы праект “Жывыя вершы” народнага тэатра “Жывое слова” Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Госці ў студыі – кіраўнікі калектыву Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: балетныя мелодыі Рыкарда Дрыга;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: апавяданне Аляксандра Купрына чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя канцэрта Дзяржаўнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь з аўтарскім вечарам расійскага і таджыкскага кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Таджыкістан Талібхона Шахідзі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы Марыі Калас.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.