01.12.2023
Вызначыліся паўфіналісты, якія зусім хутка ў фінале пазмагаюцца за права прадстаўляць краіну на сцэне форуму. Па словах старшыні журы, старшыні цыклавой камісіі «Дырыжыраванне» Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага Аляксандра Суворава, канкурсанты паказалі дастаткова высокі выканальніцкі ўзровень. «Выбар быў складаны, бо ўдзельнікі набралі амаль аднолькавую колькасць балаў», – адзначыў ён.