У панядзелак 4 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы французскага спевака Джо Дасэна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Луі Армстранга;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазіцыі аргенцінскага і іспанскага піяніста і кампазітара Бруна Санфіліпа;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Цветы”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да мастацкай стужкі “Прывід” Джэры Цукера;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы кампазітара Морыца Машкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Другі скрыпічны канцэрт Нікало Паганіні;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Керціса Эмі і яго групы 1960-х гадоў;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – дацэнт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Універсітэта імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, член Саюза музычных дзеячаў, аўтар і выканаўца песень, кампазітар, паэт, лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў аўтарскай песні Валянцін Каваліў;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам Фрыдрыха Гульда;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: ПРЭМ’ЕРА. Раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Фартэпіяннае трыа рэ мажор Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ангольскага выканаўцы Вальдэмара Бастаса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Дзве Каці”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.