У Оршы прайшоў Тыдзень памяці знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча

04.12.2023

У Аршанскім літаратурным  музеі Уладзіміра Караткевіча адкрыліся тэматычныя выставы, адбыліся літаратурныя чытанні і іншыя адметныя мерапрыемствы ў розных культурных установах горада. Уладзімір Караткевіч – аўтар знакамітых раманаў  «Нельга забыць», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», заснавальнік беларускага гістарычнага дэтэктыва, даследчык літаратуры, перакладчык, драматург, паэт. «Падчас Тыдня памяці пісьменніка  ў музеі адкрыта выстава “Рыцар зямлі беларускай”», - адзначыла загадчык Аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча Кацярына  Малчанава.
Да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Аршанская гарадская дзіцячая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча падрыхтавала шэраг творчых прэзентацый. Адзначыла загадчык бібліятэкі Наталля Савіцкая.

Фота - nlb.by