04.12.2023
У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва «Са штрыхоў і ліній», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння майстра. Асаблівасць праекта ў тым, што прадстаўленыя эскізы, замалёўкі, упершыню паказаны шырокай публіцы. Расказала аб экспазіцыі яе куратар Дар’я Саланінка.
Фота - museum.by