8 снежня ў эфіры

У пятніцу 8 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай фолк-рок-групы “Блэкмарс Найт”;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інстументальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні англійскага вакальнага трыа “Сёстры Папіні”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Даніла Джэма;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: творчасць Алеся Адамовіча;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Стынга;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем’ева да фільма Мікіты Міхалкова “Стомленыя сонцам”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні з альбома Уладзіміра Мулявіна “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Аляксандра Аляб’ева;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагмент Вялікай сімфоніі до мажор Франца Шуберта;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Дораці Дэндрыдж 1958-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – праект Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах”. Госці ў студыі – дырэктар музея Песняра Ірына Мацяс і галоўная захавальніца фондаў музея праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Надзеі Чапрага;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: віяланчэльны канцэрт Анатоля Багатырова;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: Запіс IVМінскага харавога свята “Спявай мая сталіца”. Запіс зроблены 27 мая 2023 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Зайкіна хатка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы скрыпача Аляксандра Крамарова.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.