Сёння адзначаецца 24-ая гадавіна падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

08.12.2023

Дакумент закліканы падтрымліваць ініцыятывы ў навуцы, спорце, маладзёжным напрамку. Таксама праводзіцца асветніцкая работа, узнімаюцца пытанні патрыятычнага выхавання.
Вялікая ўвага надаецца і сумесным культурным праектам – гуманітарнаму накірунку. Дзякуючы ўзаемнаму прыцягненню культур, духоўнае жыццё нашых народаў узбагачаецца новымі формамі, прыцягвае да супрацоўніцтва новыя творчыя сілы, якія падтрымліваюць высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізму. Гаворыць намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Алена Богдан.
Учора ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшоў творчы дыялог з удзелам навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі і сферы культуры Беларусі і Расіі «Саюзная дзяржава – агульная духоўнасць і прастора магчымасцей». А сёння, у 24-ю гадавіну падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў Вялікім тэатры Беларусі  адбудзецца канцэрт лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу імя Пятра Чайкоўскага з удзелам выдатнага віяланчэліста сучаснасці Сяргея Ралдугіна. Расказала аб мерапрыемствах рэктар Беларускай дзяржаўнай акдэміі музыкі Алена Куракіна.
Пра беларуска-расійскае супрацоўніцтва і сённяшні канцэрт расказаў народны артыст Расіі, кіраўнік Санкт-Пецябургскага Дома музыкі Сяргей Ралдугін.

Фота - soyuz.by