08.12.2023
Літаратурны музей паэта цэлы тыдзень ладзіць святочныя мерапрыемствы. Заўтра ля помніка Максіму Багдановічу адбудзецца ўскладанне кветак і ўрачыстая імпрэза, а ў Літаратурным музеі паэта выступяць салісты ансамбля «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай праграмай. Загадчык Літаратурнага музея беларускага песняра Міхась Бараноўскі адзначае, што сёлета ўстанова зладзіла праект да 110-годдзя адзінага прыжыццёвага зборніка Максіма Багдановіча «Вянок».
З нагоды дня нараджэння класіка беларускай літаратуры музей запрашае наведаць інтэрактыўныя экскурсіі і міні-выставы з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў. Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Фота - belta.by