У нядзелю 10 снежня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы знакамітага джазавага трубача Крыса Боці;
- у 06:10 – запісы Пласіда Дамінга, Лучана Павароцці і Хасэ Карэраса 1990-га года;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Сяргея Дзяргая чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: кінамузыка Райманда Паўлса;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэт, акцёр акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Пятро Ламан;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы гурта “Аура”;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Марка Бернеса;
- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць вакальнага ансамбля “Камерата”;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Пятнаццатай фартэпіяннай санаты Франца Шуберта;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Другая частка інсцэніроўкі па творы Рэя Брэдберы “І грымнуў гром”;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: 13-ты Мінскі міжнародны Калядны оперны форум;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: опера Генры Пёрсэла “Каралева фей” і запісы сучаснай спявачкі Даяны Рыўз;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Ваўпянка” і “Пяшчота” Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Скрыпічнага канцэрта Яна Сібеліуса. Саліраваў народны артыст Расіі Сяргей Стадлер;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: кінамелодыі Яўгена Крылатава;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: запіс Гала-канцэрта “Маладыя галасы сусветнай оперы”;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы Роберта Планта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Падарунак маленькай кропелькі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Барні Кесэла 1956-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: другая частка радыёспектакля “Вашынгтонская гісторыя” паводле рамана Джэя Дайлса. Год запісу 1967;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць швейцарскага кампазітара Рольфа Урса Рынгера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.