У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава «Калядны скарб»

12.12.2023

Экспазіцыя арганізавана сумесна з Музеем грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і прадстаўляе манеты з калекцыі «Святы і абрады беларусаў». Найбольш інфармацыйныя – памятныя і юбілейныя манеты. Нацыянальны банк распачаў выпуск памятных манет 27 снежня 1996 года. На сёння ў калекцыі налічваецца звыш 500 нумізматычных шэдэўраў. Многія з іх прадстаўлены на выставе. Расказала загадчык аддзела Марыя Барткова.
Асноўная мэта выпуску памятных манет Нацыянальнага банка – умацаванне каштоўнасцеў беларускай дзяржаўнасці, культурнай і гістарычнай спадчыны народа, яго дасягненняў, а таксама адлюстраванне важнейшых падзей жыцця краіны. Адзначыла загадчык аддзела музея Дзіяна Кавалевіч.

Фота Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы