У чацвер 14 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы братоў Брэкераў 1975-га года;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Сэмюэла Барбера;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы дыска-групы “BoneyM”;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць польскай джазавай спявачкі Ганны Марыі Ёпек;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: апавяданні Іны Фраловай “Васілёчкі - кветачкі”;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Генадзя Гладкова да мультфільма “Брэменскія музыкі”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Ад мелодыі да песні”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: трыа-санаты Крыстафа Вілібальда Глюка;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: сюіта Георга Філіпа Тэлемана “Мудрагелістая”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – 90-годдзе Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Госць у студыі – дырэктар установы Юлія Сярмяжка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы “Бакара”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент балета Алега Залётнева “Кругаверць”;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра лісічку-сястрычку і ваўка-панібрата”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы з дыска “Аляксандр Цфасман. Кампазітар, піяніст, дырыжор”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.