У сераду 3 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Іва Мантана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: камерныя творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Гелены Веліканавай;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Кэрал Торнквіст;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі святкавання Каляд;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Валянціны Ляўко;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўняя музыка Беларусі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струнныя квартэты №22 Вольфганга Амадэя Моцарта і №7 Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Чарлза Дзікенса “Калядны харал”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы славутага тэнара Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – свята Ражаства Хрыстова. Госць у студыі – старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мефодзія і Кірылы Святаслаў Рагальскі;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Алега Газманава;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы бразільскай спявачкі Марыі Бетанія і гурта “Аместой трыа” (Францыя);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Цуд пад Новы год”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы піяніста Альфрэда Брэндэля.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.