У чацвер 4 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы дуэта Эшфард і Сімпсан;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскай скрыпачкі Ліндсі Стырлінг;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: госць перадачы – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Райманда Паўлса да шматсерыйнага кінафільма “Доўгая дарога ў дзюнах”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: сімфанічная музыка Уладзіміра Грушэўскага;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: першая частка оперы Георга Фрыдрыха Гендэля “Teseo”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Мікалая Гогаля “Сарачынскі кірмаш”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Леапольда Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Блю Мітчэла;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – “Чытанка “Верасок””. Госця ў студыі – пісьменніца Іна Фралова;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Ларысы Долінай;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Трэцяя сімфонія Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Упартае казляня”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Джавані Батыста Пергалезі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.