20 студзеня ў эфіры

У суботу, 20 студзеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы чэшскага кампазітара 18 стагоддзя Іагана Баптыста Вангала;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Двадцаць дзевятая саната Людвіга ван Бетховена;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: “Англійскія сюіты” Іагана Себасцьяна Баха;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: паэзія Рыгора Барадуліна;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: папулярныя эстрадныя мелодыі ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Гюнеш;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні і музыка Уладзіміра Дашкевіча;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: скрыпічныя п’есы Ёзефа Сука;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага тэнара Марыа Дэль Монака;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выступленні Народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс канцэрта “Бах. Музыка. Вечнасці” піяністкі Таццяны Старчанка ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “RedPriest і запісы Наталі Коўл;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Ганны Герман;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Жоржа Бізэ “Кармен”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Вашчанкі “Апошняе паляванне Марэны” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра белыя і чорныя лапкі”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера  1958-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля паводле п’есы Аляксея Арбузава “І зноў – сустрэча з юнацтвам”. Год запісу 1965;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by