У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Праваслаўныя святыні»

22.01.2024

У экспазіцыі прадстаўлены работы таленавітых навучэнцаў гімназіі № 75 г. Мінска імя Паўла Масленікава. Мастацкая выстава з адлюстраваннем святынь – гэта асаблівая атмасфера паглыблення ў свет праваслаўя. Упершыню вачыма дзяцей можна ўбачыць вытанчанасць архітэктуры Мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, яго інтэр’еры, роспісы сцен, яркія вобразныя кампазіцыі. Расказала  аб выставе куратар праекта, мастацтвазнаўца Кацярына Кірчук.

Фота - artmuseum.by