23.01.2024
Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кніг выдавецтва «Аверсэв» і Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія ініцыіравалі новы творчы кнігавыдавецкі праект – серыю «Сучасная беларуская літаратура». Пабачаць свет 12 кніг пад агульным брэндам, што адлюструе шматаблічны характар развіцця беларускай прозы, якая шукае сябе ў новых жанрах. Рэпартаж Маргарыты Прохар.
Фота - nlb.by