24 студзеня ў эфіры

У сераду 24 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы піяністкі Таццяны Нікалаевай;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музычныя творы ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Нарок”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць датскага музыканта Джона Крашэннікафа;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі Лельчыцкага краю;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Аляксандра Градскага;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”:;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Эдуарда Зарыцкага з дыска “На паруках настальгіі”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы кампазітара Сезара Франка;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцэрава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Стэнлі Цёрантайна;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – творчасць і асоба пісьменніка, паэта, драматурга, літаратуразнаўцы Антона Лявіцкага, вядомага пад псеўданімам Ядвігін Ш.  Госць у студыі – аглядальнік газеты “Культура”, даследчык, архівіст Зміцер Юркевіч;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы “Любэ”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: музыка беларускага кіно;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы партугальскай спявачкі Карміны;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: санаты Людвіга ван Бетховена ў выкананні амерыканскага піяніста Рычарда Гуда.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.