«Стварэнне свету». Памяці Людмілы Бржазоўскай

01.02.2024

4 лютага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца спектакль Андрэя Пятрова «Стварэнне свету» ў пастаноўцы народнага артыста СССР, мастацкага кіраўніка тэатра Валянціна Елізар’ева. Паказ балета будзе прысвечаны памяці легендарнай беларускай балерыны, педагога, народнай артысткі нашай краіны Людмілы Бржазоўскай. Партыю Адама ў балеце выканае саліст тэатра, лаўрэат міжнародных конкурсаў Канстанцін Белахвосцік.

Фота з архіву Вялікага тэатра оперы і балета