У пятніцу 2 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы групы “Бітлз”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянныя п’есы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Тома Робсана;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: да 120-годдзя з дня нараджэння Валерыя Чкалава;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні групы “Арабэскі”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Зацэпіна да кінафільма “Іван Васільевіч змяняе прафесію”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: квартэт №1 Станіслава Манюшкі ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: канцэрты Яна Стаміца;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Першая скрыпічная саната Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сэма Кука;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госць у студыі – дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Артур Карчэўскі і загадчыца аддзела ўстановы Вікторыя Заяц;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы джаз-ансамбля “Алегра”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс трансляцыі канцэрта Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь. Запіс зроблены 25 мая 2022 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хлопчык Ваня”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: балетная музыка Людвіга Мінкуса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.