Пабачыла свет кніга Уладзіміра Гаўрыловіча «Любі бліжняга свайго»

02.02.2024

У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры нашай краіны Уладзіміра Гаўрыловіча «Любі бліжняга свайго». Яна прысвечана знакавым гістарычным падзеям у мастацкім пераўвасабленні аўтара.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, пісьменніца Тамара Кручэнка падзялілася сваімі ўражаннямі да выдання.

Фота - zviazda.by