3 лютага ў эфіры

У суботу, 3 лютага заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы Волфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: канцэртныя п’есы Нікало Паганіні;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: беларуская святая блажэнная Валянціна Мінская;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Аляксея Пысіна чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні ў выкананні Ганны Герман;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Аляксандра Разенбаўма;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы аўстралійскай спявачкі Саманты Санг;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – акардэаністка Наталля Шах;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Квінтэт соль мінор Сяргея Пракоф’ева;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць славутага шведскага тэнара Мікалая Геды;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць балерыны і педагога, народнай артысткі Беларусі Людмілы Бржоўскай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: Шостая сімфонія Пятра Ільіча Чайкоўскага;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Эварыста Фелічэ Даль Абакі і запісы групы Earth, Wind & Fire;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: камерныя творы Людвіга ван Бетховена;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Элы Фіцджэралд;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Аляксандра Даргамыжскага “Русалка” паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены ў 1983-м годзе;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Брыля “Туга” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра самотнага бегемота”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс 1961-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля Аляксандра Астроўскага “Жаніцьба Бялугіна”. Год запісу 1964;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by