4 лютага ў эфіры

У нядзелю 4 лютага заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы брытанскай спявачкі Таніты Цікарам;

 

- у 06:10 – мазуркі і балады Фрыдэрыка Шапэна;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Аляксея Пысіна чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Фелікса Мендэльсона;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – кандыдат эканамічных навук Пётр Чарняўскі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы народнага артыста Азербайджана Палада Бюль Бюль Аглы;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць рэжысёра анімацыйнага кіно Ірыны Тарасавай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ліставанні” прысвечана жыццю і творчасці французскага пісьменніка Антуана дэ Сент Экзюперы;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Іван Шамякін;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з галоўным рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Ганнай Маторнай;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы Георга Філіпа Тэлемана і запісы Доны Самэр;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы барталамееўскіх спявачак з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Канцэрт для фагота з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Алега Пагудзіна;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Аляксандра Даргамыжскага “Русалка” паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены ў 1983-м годзе;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы з пласцінкі “KissUnplugged”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чарадзейная казка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Дораці Донеган 1957-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёспектакля паводле Аляксандра Астроўскага “Жаніцьба Бялугіна”. Год запісу 1964;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць сучаснага амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.