6 лютага ў эфіры

У аўторак6 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Бі Бі Кінга;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы кампазітара Джавані Батэзіні;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: інструментальныя рытмы замежнай эстрады 1930-х і 40-х гадоў;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы паўднёвакарэйскага піяніста і кампазітара Іірумы;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: Што ў жыцці чалавека здольна змяніць казка? Размова з казкатэрапеўтам і гульнявым майстрам Любоўю Бардоўскай;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: запісы групы LedZeppelin;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Алега Янчанкі да фільма Віктара Турава “Людзі на балоце” паводле рамана Івана Мележа;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: Фінал Сімфаньеты Мікалая Аладава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы Пласіда Дамінга;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: арыі з опер Джаакіна Расіні;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эрнэсцін Андэрсан;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Тэма перадачы – выстава тэкстылю “Амаж Леаніду Шчамялёву”. Госць у студыі – куратар праекта, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Хрысціна Высоцкая;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: творы Генры Пёрсэла;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя творы беларускіх кампазітараў, натхнёныя паэзіяй Якуба Коласа;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы кампазітараў сярэднявечча ў выкананні ансамбля “TheOrlandoConsort”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільяміса.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.