Гомельская абласная бібліятэка імя У. I. Леніна на працягу года рэалізуе цыкл выстаў «Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць»

07.02.2024

Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гомельшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны вяла актыўнае супраціўленне. Цыкл выстаў расказвае пра герояў, патрыётаў, вызваліцеляў горада. Адзначыла загадчык краязнаўчага аддзела бібліятэкі Юлія Харлан.
Дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Забіяка расказала, што задача кожнай культурнай установы – патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе сваіх герояў-землякоў.

Фота - archives.gov.by