09.02.2024
Гэта сумесная экспазіцыя керамікі Валерыя Калтыгіна, лаўрэата леташняй Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, і яго сына Максіма Калтыгіна. Абодва майстры часцяком звяртаюцца ў сваёй керамічнай дзейнасці да выяў расліннага, жывёльнага свету: у той ці іншай форме разважаюць на гэтую тэму ў сваіх работах. Расказала аб выставачным праекце намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч
Для майстроў галоўнае – стварыць вобразную сутнасць, характар, асаблівасці адлюстрованага аб’екта, з’явы, прадмета. А гэта, улічваючы спецыфіку матэрыялу, і ёсць інтэрпрэтацыя метадаў, прыёмаў, спосабаў супрэматызму пры выкарыстанні ў вобразных кампазіцыях. «Супрэматызм не догма, а толькі кампазіцыйны ключ, прыём мастацкага асэнсавання ўбачанага», – кажа мастак Максім Калтыгін, для якога менавіта Віцебск стаў калыскай супрэматызму.
Фота - artpalace.by