У суботу, 10 лютага заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні французскіх эстрадных зорак Іва Мантана і Мірэй Мацье;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Мяскоўскага;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Яна Сібеліуса;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: пра зямное жыццё і духоўны подзьвіг святога Ігнація Баганосца;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Аркадзя Куляшова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы ансамбля флейтыстаў “Сиринкс”;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Гюнеш і Грыгорыя Лепса;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкага кампазітара, народнага артыста СССР Мацвея Блантэра;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – дырыжор, мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-авангард” Людміла Каліноўская;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Сёмая клавірная сюіта Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць славутага тэнара Зураба Саткілавы;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Людмілай Станевіч;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье і саўндтрэк да легендарнага музычнага фільма “BluesBrothers” 1980-га года;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Дваццаць першы струнны квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Патрысіі Каас;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Джузэпэ Вердзі “Набука”. Запіс зроблены ў 1983-м годзе;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Вушы” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пчала і муха”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Гранта Грына і яго групы 1962-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Нашчадкі Рабурдэна” паводле твору Эміля Заля. Год запісу 1960;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by