Ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка» запрашае на патрыятычныя мерапрыемствы

13.02.2024

2024-ты – асаблівы год для нашай краіны. Ён праходзіць не толькі пад знакам якасці. Гэта год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Невыпадкова, што патрыятычнаму выхаванню моладзі надаецца вялікая ўвага і для гэтага створаны ўсе ўмовы. Напрыклад, філіял Гомельскага абласнога музея ваеннай славы – ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка» пасля рэканструкцыі прапануе шмат навінак сваім наведвальнікам. Тут можна не толькі пазнаёміцца з гісторыяй партызанскага атрада «Бальшавік», што дзейнічаў на тэрыторыі раёна, але і стаць сведкамі цікавых рэканструкцый. Расказвае дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Артур Карчэўскі.

Фота - gp.by