25 лютага ў эфіры

У нядзелю 25 лютага заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: фартэпіянны квартэт №2 сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;

 

- у 06:10 – “Альбом для юнацтва” Роберта Шумана;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Алеся Пісьмянкова чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы аркестра Эдзі Рознера 1940-х гадоў;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Амосава;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Жанны Піваваравай;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Маі Крысталінскай;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: госць праграмы – кіраўнік народнага калектыву “Беларускае народнае ткацтва” Наталля Дзейка;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Людвіга ван Бетховена і Пятра Чайкоўскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ступені майго жыцця” прысвечана памяці легендарнай актрысы Купалаўскага тэатра народнай артысткі СССР Стэфаніі Міхайлаўны Станюты;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Алесь Пісьмянкоў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт англійскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Рэйманда Лепарда і запісы Уэйна Ньютана;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя веснавыя абрады і песні Падняпроўя;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Чацвёрты струнны квартэт Людвіга ван Бетховена;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Жана Татляна;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг камічнай оперы Рыгора Суруса “Несцерка”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы брытанскага гурта “DepecheMode”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Шарык дабра”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Урбі Грына 1953-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспастаноўкі “Бітва ў дарозе” паводле Галіны Нікалаевай;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць аргенцінскага кампазітара Маўрыцыа Кагеля.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.