У нядзелю 17 сакавіка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 06:10 – “ Музыка на канале “Культура”: творы Пятра Чайкоўскага;
- у 7:30 – “Духоўнае слова”;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы народнага паэта Максіма Танка;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: “Літоўская рапсодыя” Мечыслава Карловіча і Сімфонія №4 для фартэпіяна з аркестрам Караля Шыманоўскага;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік Васіль Шырко;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп” : віртуальнае падарожжа па музычных хвалях сусвету;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы нямецкага спевака, кампазітара і музычнага прадзюсара Энтані Мона;
- у 10:30 –“Віртуозы”: знаёмства з беларускай мастачкай Юліяй Коба;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: эцюды-карціны (опус №39) Сяргея Рахманінава;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача з фондаў Беларускага радыё з удзелам члена Саюза пісьменнікаў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вядомага тэатральнага крытыка прафесара Уладзіміра Няфёда;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Рыгор Барадулін;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова пра творчае жыццё Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты для клавесіна з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха і запісы амерыканскага рытм-энд-блюзавага выканаўцы Уілсана Пікета 1970-х гадоў;
- у 16:15 – “Гасцінец”: веснавыя песні Палесся;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Пракоф’ева;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: рамансы ў выкананні Валянціны Панамаровай;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Мікалая Рымскага-Корсакава паводле вясенняй казкі Аляксандра Астроўскага “Снягурачка”;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: пасцінка Донавана “SunshineSuperman”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісыджазавага гітарыста Джыма Хола;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба коласа “Званы Віцебска” паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Год запісу 1979;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара Франсіса Пуленка.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.