У панядзелак 18 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: спявае Алена Камбурава;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні на вершы Ігара Каханоўскага;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Прэм Парыджат;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ ConTempo”: музыка кампазітара Уладзіміра Дамарацкага;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Джані Марандзі;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: савецкі дзіцячы фантастычна-прыгодніцкі фільм 1974 года “Вялікае касмічнае падарожжа”, музыку да якога напісаў Аляксей Рыбнікаў;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: твор сучаснага беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна “Музыка для горада Нясвіжа”. Выконвае Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дырыжор Дзмітрый Зубаў;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: музыка кампазітара Сезара Франка;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: камерныя творы Станіслава Манюшкі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага саксафаніста, флейтыста і кампазітара Грэга Абэйта;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зЛікай Пташук. Госця ў студыі – мастацкі кіраўнік Тэатра праваслаўнай моладзі брацтва апостала Іаана Багаслова Настасся Якавенка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: музыка кампазітара Леаніда Дзясятнікава;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Дзясятая сімфонія Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсія канцэрта ўдзельнікаў заключнага этапа нацыянальнага адбору да XXIIМіжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” у межах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, які адбыўся 16 сакавіка ў культурнай сталіцы 2024 года горадзе Бялынічы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Роберта Шумана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.