У аўторак 19 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Дзі Дзі Брыджуотэра;
- у 02:00 – “Музыка ночы” – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: мелодыі песеннай эстрады мінулых гадоў;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць швейцарскага кампазітара Патрыка Мараза;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: паэзія Марка Шагала;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Георга Отса;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: вакальны цыкл Антонія Генрыка Радзівіла;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: камерная музыка Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: арыі з опер Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Слайда Хэмптана і яго ансамбля 1960-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госці ў студыі – дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Артур Карчэўскі і загадчык аддзела ўстановы Вікторыя Заяц;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: творы Сяргея Рахманінава, Мадэста Мусаргскага, Мануэля дэ Фальі і Клода Дэбюсі;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Сімфонія №1 Аляксандра Клеванца;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсія фінала нацыянальнага адбору да конкурсу ў межах фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”, які адбыўся 16 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі 2024 года горадзе Бялынічы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: кінамузыка французскага кампазітара Уладзіміра Касмы.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.