Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынаюцца XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

18.04.2024

Тэмы форуму – рукапісная і друкаваная кніга Беларусі, кніжныя калекцыі рэспублікі і іншых краін, выданні XVI-XVIII стагоддзяў, асобы беларускага кнігазнаўства. Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні даўно сталі адным з важнейшых мерапрыемстваў у навуковым і культурным жыцці нашай краіны, бо кнігі ў розных галінах ведаў нацыянальны скарб, дакументальная памяць грамадства. Адзначыла куратар мерапрыемства Марына Шопіна.
Штогадовыя  Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні садзейнічаюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, гэта магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, а галоўнае – натхняюць на новыя праекты і здзяйсненні. Расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.

Фота - nlb.by