19.04.2024
Музычная капэла «Санорус» рыхтуе сумесны праект «Новыя імёны» з удзелам таленавітай моладзі Беларусі, лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародых фестываляў і конкурсаў. Стартуе праект 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у якім возьмуць удзел вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Вячаслаў Ларын.
Фота - philharmonic.by