8 мая ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца святочны канцэрт «Спяваем песні Перамогі разам»

07.05.2024

Праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Песні, што прагучаць у праграме – пра Радзіму, сустрэчы і расстанні, страты і надзеі, якія давалі духоўную моц, дапамагалі нашаму народу выжыць, выстаяць і перамагчы», – кажа  ўдзельніца праекта, народная артыстка Беларусі, салістка Вялікага тэатра Ніна Шарубіна.

Фота - сацыяльныя сеткі