Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведаць выставу «Пясняру чыстай красы»

07.05.2024

Сёлета Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адзначае 85-годдзе з дня заснавання. У фондах музея зберагаецца шмат прац, прысвечаных Максіму Багдановічу і яго вечным вершам, а таксама мясцінам, звязанымі з паэтам. Частка гэтых скарбаў будзе прадстаўлена ў сумесным выставачным праекце. Таму ёсць унікальная магчымасць пабачыць творы класікаў беларускага мастацтва з фондаў музеяў, якія рэдка экспануюцца: жывапіс вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх – Мікалай Дучыц, Барыс Залкінд, Барыс Аракчэеў, Уладзімір Сулкоўскі. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота - bellitmuseum.by