Тэатральныя калектывы з Новасібірска выступяць на сцэне Купалаўскага

23.05.2024

24 і 25 мая ў межах Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра  імя Я. Купалы адбудуцца гастролі Новасібірскага абласнога тэатра лялек і Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра «Чырвоны факел». Пра адметнасці гастроляў расказала куратар праекта Таццяна Дземеш.