25 мая ў эфіры

У суботу 25 мая заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскай групы “Neripercasa;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Рахманінава;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: віяланчэльныя канцэрты Ёзефа Гайдна і Антаніна Дворжака;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: пра славянскі алфавіт;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Алеся Звонака чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Тамары Раеўскай;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы ансамбля “Камерата”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: спявае Леанід Барткевіч;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава і дырэктар Навасібірскага дзяржаўнага мастацкага музея Кацярына Болдырава;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: другая частка і фінал Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: опера Бізэ “Кармэн” у творчасці народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Алесь Жук;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць балерыны, народнай артысткі Беларусі Аляксандры Нікалаевай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: размова з кандыдатам мастацтвазнаўства, загадчыцай кафедры Інстытута сучасных ведаў Святланай Немагай пра старадаўнюю музыку Беларусі;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: інструментальная і вакальная музыка  Марка-Антуана Шарпанцье і запісы амерыканскай  P&Bгрупы “OJays”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Серэнады Людвіга ван Бетховена для скрыпкі, альта і віяланчэлі;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы аркестра Віктара Сільвестра;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Майская ноч”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А Васілевіч  “Над горадам прашумеў лівень” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Ахайнае парася”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс 1961 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Выбачайце калі ласка” паводле аднайменнай п’есы Андрэя Макаёнка;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by