Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў завяршыўся ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28.05.2024

Мерапрыемствы арганізаваў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. На працягу пяці дзён праходзілі лекцыі, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, кінапаказы, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. У заключны дзень адбылася прэзентацыя трох выстаў у новай экспазіцыйнай прасторы і круглы стол, прысвечаны пытанням захавання і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.