30 мая ў эфіры

У чацвер 30 мая заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Мэла Тармэ;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы аркестра Глена Мілера;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць праекта BlurryLight;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з дзіцячай пісьменніцай Таццянай Дашкевіч;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Доны Самер;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксея Рыбнікава да музычнага тэлефільма “Пра Чырвоную Шапачку”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: старадаўняя музыка Беларусі;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: працяг аповесціВасіля БыкаваТрэцяя ракета”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: рамансы Пятра Чайкоўскага ў выкананні Сяргея Лемешава;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сэмі Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”з Наталляй Сіроткай. Госця ў студыі - начальнік аддзела маркетынгу Белкартаграфіі Ганна Навіцкая;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Уладзіміра Трошына;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канцэрт для электронных інструментаў “Гульня ў бісер” Сяргея Бельцюкова;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Людвіга ван Бетховена і Рыхарда Штрауса;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы лаўрэата міжнароднага конкурсу імя Нікало Паганіні ў Генуі скрыпача Аляксандра Крамарова.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.