XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне

10.06.2024

Гэтыя выхадныя ў Гродне былі вельмі насычаныя, бо там разгарнуўся XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Ён стартуе ў раёнах, а затым праходзяць абласныя конкурсы. Сталіцай фінальных мерапрыемстваў кожны другі год становіцца горад над Нёманам. Колькасць удзельнікаў форуму – нацыянальных аб’яднанняў, творчых калектываў і спецыяльных гасцей – бесперапынна расце. Сёлета ён сабраў больш за 850 прадстаўнікоў дыяспар, якія жывуць і працуюць у Беларусі. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.