Дні культуры Варонежскай вобласці стартавалі ў Мінску

11.06.2024

Урачыстае адкрыццё адбылося на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Варонежскі тэатр оперы і балета прэзентаваў беларускаму гледачу балет «Руслан і Людміла». Пастаноўка была абрана невыпадкова – на мінулым тыдні культурны свет адзначаў 225-годдзе з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Аляксандра Пушкіна, таксама сёлета 220 гадоў з дня нараджэння кампазітара Міхаіла Глінкі, музыка якога і гучала ўвечары ў Вялікім тэатры. Пра актуальнасць беларуска-варонежскага сяброўства і адметнасці балета «Руслан і Людміла» расказаў мастацкі кіраўнік Варонежскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Аляксандр Ліцягін.

Фота - theatre-vrn.ru