12 чэрвеня ў эфіры

У сераду 12чэрвеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Стыві Уандэра;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: “Канцэртная сімфонія” Ёзефа Гайдна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні амерыканскай пап-спявачкі Шэр;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы італьянскага віяланчэліста Стафана Кабрэра;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: прыродныя сімвалы: васілёк;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкага паэта-песенніка Кіма Рыжова;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: сцэна Амеліі з оперы “Баль-маскарад” Джузэпэ Вердзі;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: харавы цыкл Уладзіміра Саўчыка “Зара-зараніца” на вершы Максіма Багдановіча;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы італьянскага кампазітара Фердынанда Краулі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы легендарнага тэнара Леаніда Собінава;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Марганы Кінг 1958-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Леанід Крыванос;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Тамары Міянсаравай;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя п’есы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Дарохіна;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы гурта “Sibafolkband” з Фінляндыі;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пшанічны каласок”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага піяніста і кампазітара Дэвіда Ланца.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.