14 чэрвеня ў эфіры

 У пятніцу 14чэрвеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы італьянскага саксафаніста Фауста Папеці;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: оперныя мелодыі Антона Рубенштэйна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Тома Уэйтса;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы ірландскай скрыпачкі Майрыяд Несбіт;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі: ваенны шлях народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Элтана Джона;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Лойда Уэбера да мюзікла “Кошкі”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Уладзіміра Дарохіна;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы знакамітага чэшскага кампазітара XX стагоддзя Богуслава Марціну;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: старадаўнія рамансы і песні ў выкананні Алега Пагудзіна;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Лі Моргана 1960-х гадоў;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Інай Сабалеўскай. Госця ў студыі – доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта аўтар кнігі “Евфросиния Полоцкая. Имя в истории” Любоў Ляўшун;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Клаўдзіі Шульжэнка;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Шостай сімфоніі Аляксандра Клеванца;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы спевакоў Людмілы Златавай і Валерыя Кучынскага.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.